Старонка:Прозалаць (1926).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЫВАЕ

І мне бывае сэрца зашчыміць,
начная ціша шопатам зазвоніць.
Гатоў я грудзі насьцеж рашчыніць,
хай вецер струны сэрца пераломіць.
зашчыміць і ўзьніме ў сэрцы шум…
Зашчыміць у дні маёй прадвесьні…
Я ціха-ціха, ціхі верш пішу,
і сэрца шум закалышу вершам, песьняй…

2/VII-25 г.