Старонка:Прозалаць (1926).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОСЕНЬ

Навальніцу, віхуру — люблю я,
але восень чыстае гора:
кажуць, поле маўчыць, не хвалюе
толькі стогны вятроў, па-над борам.
Толькі стогны і крыкі У бязьсільлі мы
каб прымусіць рассыпацца восень.
П‘яны вечар прыкрыў зямлю крыльлямі
і па стрэхах імглу разносіць.
І віхрыцца халоднымі хвалямі
ускудлачаны вецерам злосным…
Ой ты вецер, чаму цябе хвалім мы?
не таму, што ня любіш ты восень?

22/XI—24 г.