Старонка:Прозалаць (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Песьні… Песьні… Песьні…
Калёна за калёнай —
дзеці працы,
дружна йдуць!
7-ае верасьня
сьвята мільёнаў,
мільёнаў юнацкіх
душ.

∗     ∗

Комсамольцы — люд вясёлы!
Смутак — вораг злосны наш!
Праца — радасьць комсамола,
бязупынны левы марш.
І стазвонам, неўгамонна
йдзем з задорым маладым:
— Серп і Молат — наша школа
ў барацьбе за КІМ.