Старонка:Прозалаць (1926).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У «Летнім садзе»
шклянкамі гручэлі
як-бы спраста
браткі, не наш
народ.
А на эстрадзе
на веліончэлі
мастак
«абнашываў»
фокстрот.
І тут падросткі.
спрытныя дзяўчаткі,
кветкі ім подносяць:
цюльпаны, розы.
ландыш…
і проста-проста
сінь іх вачанятак
калосіць
ненавісьць
да нэпманскае
банды…

Ну чаго-ж тут, вечар?
— добры, цёплы вечар,
лёгкі вецер,
слаўны,
ну чаго-ж?…