Старонка:Прозалаць (1926).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гул гораду
па бруку
ракашэтам
водзіць суматоху.
як п‘яніца-вясна.
А горды
вечар
ківаецца
электро-сьветам.
ён выпіў троху
вабіць
выпіць
нас.
Кіно.
Тэатр.
ізвошчык,
прастытутка
гарадзкога шуму
неўгамонны чад.
Віно
азарт
налошчыць
І тут, як тут-ка
піўная:
„Летні сад“.