Старонка:Прозалаць (1926).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі мне тут чалавеча,
мне ня быць у гэтым сьвеце…
Гэты гоман, эх, забаўны
ў грудзі б‘е, як фінскі нож.
Па завалку
бяз прытулку
валацугай
сьлібізую.
Сэрца туга
зашнуруе
і спаўе у задуменьні
мае думкі — лятуценьні…
Ўсё-ж люблю,
а хто ня любіць
вуліцу — раўніну?
ідучы зайшоў у клюб,
у клюбе
акцябрыны.
радасьць хвалямі крынічыць,
радасьць тут, о, не ў гасьцех!
...........
Толькі тут ў сям‘і, фабрычнай
тут запраўднае жыцьцё.

24/VI—25 г.

|}