Старонка:Прозалаць (1926).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На небасхіле ценьню застылі
шапкі фабрычных труб.
Змоўклі машыны — гул бязупынны…
Вабіць песьнямі клюб.

Песьні вясёлыя, сэрца радуюць,
песьні у сэрцы ўзнялі карагод.
— Нас прызнаюць!
засьмяецца радыо,
другой тэлеграмай:
— Будуйце флот!

Сьпеў грамады
гарадзкіх падросткаў
бузу падымае ў спакоі начным!…
Гудуць правады,
рассыпаецца роста:
— Будуйце Авіохім!

Песьня сьціскае ціш алавяную,
песьня — новага дню маяк.
Песьня змаганьнем працоўных убраная,
песьня мяне ўзгадавала!
мая!