Старонка:Прозалаць (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Мая песьня —
песьня фабрык!
Маё слова —
звон машын.
Мая песьня —
чырвань фарбаў.
Маё слова —
плынь душы…
Мая песьня —
веснавыя ўзоры,
гоман дня
ў рабочую пару.
Мая песьня —
Новы Горад
Маладняк
і
Беларусь!