Старонка:Прозалаць (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МАЯ ПЕСЬНЯ

Выйду я ўвечары, выйду на вуліцу
вуліца ўвечары сьпіць…
Песьня мая, шмат каму муліцца
ў сэрцы іх ветрам рыпіць.
І ня раз на мяне цкавалі,
і ня змоўклі яшчэ і цяпер!
Мае песьні мяне ўзгадавалі, —
а грубыя, як літара — «р».

Выйду на вуліцу,
туліцца гоман;
сьвет ліхтароў рассыпае чад.
Вечар сутуліцца
ў сьценах нардому
слухае ўважна даклад.