Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дала ўжо багатыя вынікі. Аб гэтым красамоўна кажуць лічбы, гэта паказваюць і тавары нашага вырабу, якія па якасьці часамі пераважваюць і замежныя.

Для нас, у нашым артыкуле, прадстаўляюць асаблівую цікавасьць тыя соцыяльныя процэсы, якія былі выкліканы да жыцьця поступам гаспадарчага адраджэньня краіны. Літаратура адбівае ў мастацкіх вобразах соцыяльную сапраўднасьць і заўсёды дыфэрэнтуецца адпаведна тым напрамкам, па якіх імкнецца жыцьцё паасобных груп грамады; кожны літаратурны твор зьяўляецца вынікам сьветаадчуваньня тае ці іншае групы і об‘ектыўна накіраваны на абарону і апраўданьне яе жыцьцёвых інтарэсаў. Нездарма дваранская і буржуазная літаратура, монополізаваўшы абслугоўваньне эстэтычных патрэбнасьцяй усіх пластоў грамады, старалася концэнтраваць увагу працоўных на об‘ектах, далёкіх і ад клясавага падзелу, і ад соцыяльнай несправядлівасьці, і ад клясавай барацьбы. У гэтым быў яе (буржуазіі) жыцьцёвы інтарэс, у гэтым было апраўданьне яе гаспадараньня і забясьпечаньне свайго добрага становішча ад справядлівых прэтэнзій з боку працоўных.

У нашай пераважна сялянскай краіне нашу ўвагу ў першую чаргу павінен сьпыніць той процэс, які адбываецца цяпер у нашай вёсцы і які мы называем распластаваньнем сялянства. Гаспадарчы ўздым вёскі выклікае на вёсцы накапленьне каш-