тоўнасьцяй; гэта накапленьне, бязумоўна, не магло праходзіць роўнамерна, узбагачваючы аднолькава ўсе групы сялянства. Больш слабыя гаспадаркі ў процэсе адраджэньня сельскай гаспадаркі адсталі больш моцныя, яшчэ больш разгарнуліся, і ў выніку з компактнай масы сялянства, якая пасьля рэволюцыі апынулася была бадай што ў аднолькавых матэрыяльных умовах, пачалі аформляцца асноўныя групы, існаваўшыя і да рэволюцыі, — кулакі, сераднякі і беднякі, — з асаблівым узмацненьнем другой групы. Бязумоўна, гэтыя асноўныя групы маюць паміж сабою цэлы шэраг праслоек, якія часта перашкаджаюць правесьці больш-менш сталы падзел паміж гэтымі групамі.
Разам з узростам і ажыўленьнем экономічных узаемаадносін пачынае ўзрастаць і політычная актыўнасьць усіх пластоў насельніцтва. Перавыбары саветаў за апошнія два гады паказалі вялікую актыўнасьць з боку кулакоў, якія часта ўтваралі на сходах свае фракцыі і выстаўлялі свае кандыдатуры ў саветы, і гэты факт адкрытых політычных выступленьняў падкрэсьлівае налічнасьць спроб наступу ў іншых галінах грамадзкага жыцьця, у тым ліку і ў галіне духоўнай культуры, у сфэры ідэолёгіі.
Вось тут барацьба, дзякуючы сваім захаваным формам, мае вельмі востры і небясьпечны характар, таму што заўладаньне сфэрай духоўнай культуры дае ў рукі перамогшай групы вельмі моцную