Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АБ „ФАЛЬШЫ КАМЭРТОНАЎ“

(Некаторыя ўвагі да становішча беларускай літаратуры)

Як і ўсякая галіна чалавечае дзейнасьці, літатаратура ў сваім разьвіцьці вызначае сваё месца ў залежнасьці ад таго стану, у якім у даны момант знаходзіцца гаспадарчае разьвіцьцё краіны. Лішні раз даводзіць гэта ня прыходзіцца, а таму і ў гэтым артыкуле, разглядаючы падзеі ў літаратурным жыцьці нашай краіны, мы будзем адыходзіць ад поступу яе гаспадарчага будаўніцтва.

Мінулы год прайшоў ва ўсіх саюзных рэспубліках пад знакам вялікага гаспадарчага ўзросту. Мерапрыемствы па зьніжэньні цэн на прамысловя тавары, зьніжэньне с.-г. падатку, ажыўленьне экономічных сувязяй з загранічным рынкам, — усё гэта падняла нашу сельскую гаспадарку на даваенны ўзровень і палажыла пачатак яе далейшаму разгортваньню. Цяпер справа гаспадарчага будаўніцтва ўступіла ў пару адраджэньня прамысловасьці. І тут мы ўжо маем значныя посьпехі. Барацьба за павышэньне вытворчасьці і палепшаньне якасьці продукцыі