тацкай літаратуры значна дапамагло-б выясьніць цэлы шэраг процэсаў, ідэолёгічных процэсаў, якія адбываюцца і ў творчасьці многіх нашых маладзейшых і старэйшых пісьменьнікаў. У РСФСР ужо практыкуецца, напрыклад, дасьледваньне чытача бібліотэкі. І вось з гэтых дасьледваньняў мы бачым, што найбольшаю папулярнасьцю сярод рабочага чытача карыстаюцца якраз тыя пісьменьнікі, якія найбольш здолелі ўлавіць элемэнты яго псыхолёгіі, аформіць гэтыя элемэнты ў сыстэму пэўнай ідэолёгіі. Сюды адносяцца Горкі, Лібедзінскі, Келерман („Туннель“), Гладкоў („Цемент“) і г. д. Пра творы Есеніна адзываюцца так: „Одна порнография — надоело, всюду, куда ни глянь — одна порнографія“. Гэтыя два факты даюць нам схэматычны малюнак сымпатый рабочага чытача.
Як-жа стаіць справа ў нас?.. Дасьледваньні над чытачом у нас не праводзяцца і таму мы мусім карыстацца расплыўчатымі лічбамі рэалізацыі тыражу кніг. Трэба зазначыць, што ў нас асноўнейшымі спажыўцамі беларускіх кніг (мы маем на ўвазе мастацкую літаратуру) зьяўляюцца вясковыя настаўнікі, актывісты-сяляне, комсамольцы — адным словам, вясковы актыў. Гэта якраз той пласт нашай вёскі, які найбольш зросься з ідэяй нашай рэволюцыі, які найбольш усвайвае ідэі пролетарскае дыктатуры, а разам з гэтым успрыймае найбольш чула элемэнты пролетарскай ідэолёгіі. І вось мы маем факты: найбольш ходкімі кнігамі зьяўляюцца