Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бістымі сымпатыямі, або службовым становішчам…

Што-ж датычыцца ідэолёгічнага боку нашай сучаснай мастацкай літаратуры, дык на гэтым пытаньні ня раз скрыжоўваліся шпагі, шмат было праліта атраманту дзеля абаснаваньня ідэолёгіі пролетарскай і непролетарскай, вытрыманай і нявытрыманай таго ці іншага твору.

У канцы канцоў ідэолёгія прадстаўляе сабою суму тых псыхолёгічных процэсаў, якія пісьменьнік перадае ў форме мастацкіх вобразаў. Характар ідэолёгіі вызначаецца характарам вывадаў і падагуленьняў, якія робіць аўтар. Бязумоўна, ня можа быць і спрэчак аб тым, што пісьменьнік выкапвае ўсё гэта з самога сябе. Ідэолёгія поэта вызначаецца ідэолёгіяй тае соцыяльнае групы, з якою зьвязаны ён ці матэрыяльна, ці псыхолёгічна. Мы добра ведаем, што такое мастацтва для мастацтва, чыстае мастацтва. Форма і якасьць усялякае продукцыі, як вядома, вызначаецца попытам, і чалавек, які ў нашы дні падумаў-бы наладзіць выраб лукаў і стрэл, рызыкаваў бы вылецець у трубу ў працягу некалькіх дзён. У мастацкай літаратуры ролю такога вызначаючага форму і якасьць фактару адыгрывае эстэтыка. Эстэтычныя погляды могуць супадаць пераважна ў людзей, займаючых, прымерна, аднолькавае месца ў грамадзе і ў вытворчасьці, а знача — і ў экономічных адносінах дасягаючых аднолькавага ўзроўню. І вось устанаўленьне эстэтычных прынцыпаў масавага чытача мас-