Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Возьмем рыфмы другой катэгорыі:

У Кляшторнага:

цьвяты — сярпы
поэм — тлень
салаўя — жаль
журчыць — крыж.

У Маракова:

у жыцьці — насіў
у грудзëх — трысьцё.

Узятыя выпадковыя прыклады зьяўляюцца характарнымі для ўсіх. І гэта ў нас, дзе гэтак багата разьвiнулася народная творчасьць з яе багатай рыфмоўкай!

Ня лепей справа стаіць з эпітэтамі. „Вечар“ абавязкова павінен быць „сiнiм“, „дзень“ — „залатым, „вецер“ „буйным“; такіх традыцыйных эпітэтаў вельмі многа і яны гуляюць ад аднаго поэты да другога. Яны даўно ўжо згубілі сваю сьвежасьць і непасрэднасьць, так сказаць сьцёрліся. З другога боку, па меркаваньнях гукавога парадку альбо „для вобразнасьці“ „туман“ робіцца чамусьцi „буланым“, „гітара“ — „ледзяною“; у Труса „туман“ стаў „залатым“, „раса“ — „сiняя“ і г.д.

У заключэньне некалькі слов аб строфічнай пабудове вершаў. Дагэтуль у нас пануе чатырохрадковая страфа з крыжаванай рыфмай. Выключэньнем зьяўляецца Пушча, у якога ёсьць шмат двувершаў, тэрцын і пяцiрадковых строф. Трус выказаў вялікую сымпатыю да канонiзаваных форм, як сонэт і трыолет. Гучаць яны ў яго творчасьці