Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нейкім дысонансам, бо органічна ня зьвязаны з прыродаю яго творчасьці і зусім не выклікаюцца патрэбаю. Тут-жа справа ня ў тым толькі, каб у пэўным парадку разьмясьціць радкі і, дзе трэба, даць паўторы. Калі пісаў сонэты ды трыолеты Багдановіч, дык гэтыя формы апраўдваліся і яго думкаю і агульным характарам яго творчасьці. Канонізаваныя формы вымагаюць для сябе адпа. веднага матэрыялу; калі матэрыял не адпавядае форме, дык гэта ўсё роўна, што зьляпіць статую Вэнэры Мілоскай з тварагу,—якая-б ні была дакладная копія, гэта ўсё-ж такі было-б ня тое, што мармуровая статуя. Так і з поэтычнымі канонізаванымі формамі, якімі многія ў апошні час пачалі захапляцца. Хваравітым зьявішчам трэба лічыць і разьбіўку радкоў. У большасьці выпадкаў гэтая разьбіўка зусім не вымагаецца ўмовамі рытму і робіцца альбо з гонарарных меркаваньняў, альбо як перайманьне з некаторых расійскіх поэтаў (у расійскай літаратуры разьбіўка пашла з лёгкай рукі Маякоўскага). Бываюць выпадкі, калі разьбіўка патрэбна, калі яе вымагае рытм ці сынтаксычная пабудова, ці патрэба ўнікнуць гукавых недарэчнасьцяй. Але-ж нельга рабіць гэта ўсюды, дзе трэба і дзе ня трэба.

Мы лічым, што моманты, узьнятыя ў артыкуле, зьяўляюцца найгалоўнейшымі фактарамі ў крызысе збыту кніжкі. З гэтымі момантамі шчыльна зьвязана пытаньне аб тэматыцы, аб чым у наступны раз.

5—X—27 г.