Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьвяртае на сябе ўвагу страшэнная убогасьць рыфмаў бадай што ва ўсіх маладых поэтаў. У пераважнай большасьці рыфмы распадаюцца на дзьве катэгорыі: 1) рыфмы стэрэотыпныя, ужываныя шмат разоў у розных поэтаў, і 2) рыфмы новатворныя, з якіх пад разуменьне рыфмы ці асонансу можа падыйсьці нязначная частка. Каб ня быць галаслоўнымі, прывядзём прыклады першай катэгорыі.

У Фаміна:
касы—сінь
боль—больш
У Пушчы:
сны—вясны
струны— руні
косы—росы
Беларусі—абрусы
далін—калін
краса—раса
ідзе—дзень
асіны—сіні.
У Кляшторнага:
сіні—асіны
абрус—Беларусь
зоры — вазёры
прасторы—зоры.
У Труса:
гусi—Беларусi
край—гай
далiн—калiн
крыніца—зарніца.