Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

многіх пісьменьнікаў пад адну мерку. Вось — не анекдот, а факт: калі выходзіў зборнік "Слуцкія песьняры", дык у друкарні пераблыталі вершы паасобных аўтараў; вершы адных ішлі пад імёнамі другіх. А хто заўважыў гэта і хто мог заўважыць, калі ўсе гэтыя вершы былі шыты на адзін капыл, напісаны аднолькавымі словамі і заключалі ў сабе аднолькавыя думкі?

Расійская група імажыністаў разглядала вобраз, як мэту, і з гэтага выходзілі сябры групы пры будаваньні сваіх твораў. Але пры гэтым яны усё-ж такі трымаліся нейкіх правіл; кожны вобраз у іх павінен быў быць апраўданым агульнай композыцыяй і другімі вобразамі. Нашы маладыя поэты пашлі далей. У іх часамі вобраз ня толькі нічым не апраўданы, але зусім ня мае ніякага сэнсу і будуецца ці толькі па фонэтычнаму прынцыпу, ці па прынцыпу Піліпа з канапель", Возьмем некалькі мясьцін з вершаў Кляшторнага:

Не падняць нам з сьмяротнай пасьцелі
У сінярунь адгітарыўшых дзён.

Здорава? Але зразумець нельга. Альбо яшчэ:

— кастрычніка турбіны
здуваюць стынь з асьнежаных палёў...

Ці можа зразумець чытач, што разумее аўтар у вобразе „Ледзяная гітара", створаным гэтым самым Кляшторным? Гэта гвалт над сэнсам, гвалт,