Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

больш няма. Наадварот, з вершаў разышліся поўнасьцю толькі 5—6 кніжачак. Напрыклад, зборнік Хадыкі, Суніцы", выпушчаны ў 1.500 экз., разышоўся толькі ў ліку 200 экз. (гэта за 2 гады). На базе выдавецтва вялізнаю гарою ляжаць кніжкі Бобрыка, Звонака і Туміловіча, дзяўчат-маладняковак, нават Пушчы і Дубоўкі ("Vіta" і "Credo"). І шмат іншых зборнікаў вершаў асуджаны на горкую долю корму для мышэй. Чым гэта тлумачыцца? Адсутнасьцю попыту на вершы? Тады чаму поўнасьцю распрададзены ўсе другія зборнікі Дубоўкі, зборнік Труса, зборнікі Дудара? Чаму нідзе, ні за якія грошы нельга знайсьці Чаротавай "Завірухі", чаму "Босыя на вогнішчы" вытрымалі некалькі выданьняў? Знача, попыт ёсьць, і затрыманьне ў рэалізацыі кніжак мае нейкія прычыны, якія заключаюцца ў іх саміх.

Часткова мы высьветлілі гэтыя прычыны ў нашым папярэднім артыкуле. У сёнешнім артыкуле мы будзем мець на ўвазе другую групу элемэнтаў мастацкай творчасьці нашай літаратурнай моладзі — гэта моманты стылістычнай композыцыі і эўфоніі іх твораў. На першы погляд здаецца, што такое шырокае пытаньне нельга ахапіць у адным абеглым нарысе, што гэта пытаньне патрабуе больш шырокага і грунтоўнага асьвятленьня. Але ў гэтым-жа і трагедыя наша, што ўсе працы пісьменьнікаў у гэтым кірунку зьвяліся да такога ўпрашчэнства, якое дазваляе падвесьці творчасьць