Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Ледзяная гітара"

За апошнія часы і ў нашых пэрыодычных выданьнях і ў выдавецтвах нарастае значная опозыцыя ў адносінах да вершаў. Часопісі абмяжоўваюць месца, адведзенае для вершаў, а ціснуць зборнік вершаў, асабліва маладому поэту — амаль што немагчымая справа. Наогул, на верш устанаўляецца погляд, з якім моўчкі згаджаюцца ўсе: гэта лёгкі твор, дрындушка, асаблівага значэньня ня мае і ня можа мець. У памылковасьці гэтага погляду ня цяжка пераканацца, успомніўшы хаця-б, што многія выдатныя сілы мастацкай літаратуры вырасталі выключна на вершах. Так, народны поэта Беларусі Янка Купала нам меней вядомы па сваіх драматычных творах, чымся па вершах. Тое самае можна сказаць пра многіх расійскіх поэтаў, як Маякоўскі, Есенін і шмат іншых.

Выдавецтвы, абмяжоўваючы лік вершаў у сваіх плянах, маюць рацыю: вершы ня ідуць на рынку. Дзеля прыкладу возьмем практыку маладнякоўскай кніжніцы. Выпушчаныя да сярэдзіны 1926 г. зборнікі прозы зусім разышліся і ў продажы іх