Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мен“ і мн. другія. У гэтых вершах безнадзейнейшыя прозаізмы раптоўна атрымліваюць багацейшую поэтычную афарбоўку. Праўда, выкарыстаньне прозаізмаў тут зьвязана з агульнай пабудовай твораў, але ў нас зусім ня было спроб у гэтым кірунку, а папрабаваць варта было-б.

Лексыка — адзін з важнейшых элемэнтаў мастацкага твору і на яе трэба зьвяртаць вялікую ўвагу. Асабліва актуальным робіцца пытаньне аб лексыцы ў беларускай мове ў нашы дні, калі перад ёю адкрыліся шырачэзныя пэрспэктывы і паўсталі вялікія задачы.

24-IX — 1927 г.