Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„зялёнацьвецень“, „ветрасінь“?[1] Ці могуць яны прывіцца ў мове, калі яны прадстаўляюць злучэньне зусім нязлучных разуменьняў? Вось-жа болей усяго трэба высьцерагацца такіх бязглуздых новатвораў, якія могуць толькі прыгадзіцца, як латкі ў вершы — для рытму, для рыфмы і г. д. Ня мудруйце над словамі, таварышы поэты, бо словы перастануць служыць вам. Поэзія — гэта голас пачуцьця, слова — матэрыял поэзіі. А неахайныя адносіны да слова могуць прывесьці да таго, што ня будзе ў творы ні таго, ні другога. У таго самага Труса ёсьць яшчэ недарэчныя словы, як „вятрынь“, „ветравіньне“ і г. д., але яны, як відаць, уведзены па меркаваньнях композыцыйных.

Шляхі да разьвіцьця літаратурнай мовы намечаны, і гэта значна палягчае працу. Асабліва востра і рашуча ставіў пытаньне Дубоўка ў № 2 „Узвышша“. Да яго думак з якімі мы цалкам згаджаемся, мы хацелі-б дадаць яшчэ адну галіну, якая, на наш погляд можа значна ўзбагаціць нашу літаратурную мову, у прыватнасьці, мову поэзіі. Мы маем на ўвазе выкарыстаньне адкінутых поэтычнымі канонамі „прозаізмаў“. У Расіі вялікую працу ў гэтым кірунку прарабілі В. Маякоўскі і В. Інбэр. Найбольш характарнымі ў гэтым кірунку зьяўляюцца вершы В. Інбэр „События в Красном море“, „Сеттер Джэк“, „Собачий экза-

  1. Гучна! Зусім, як „Цэнтрасьпірт“ ці „Москвошвей“.