Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ведай, сьвет, я вясковы мужычы сынок,
Я пяю, што пяе селянін,
А ты чуеш? Іграе заводаў гудок,
Ў кузьні гучна зьвініць каваля малаток, —
Пра адно мы пяём, як адзін.

Чарот — сялянскі поэта, Чарот усімі сваімі карэньнямі расьце з беднай безьзямельнай вёскі, якая хутчэй усіх адгукнулася на прызыў пролетарыяту. Гэта відаць і з яго далейшых поэм — „Беларусь лапцюжная“, „Марына“, „Ленін“, „Карчма“, з якіх найбольш выдатнымі як з мастацкага, так і з соцыяльнага боку зьяўляюцца дзьве апошнія поэмы. Творы М. Чарота перакладзены на многія іншыя мовы. Адна з аповесьцяй М. Чарота „Сьвінапас“ лягла ў аснову кіно-фільмы.

Поруч з М. Чаротам стаіць група пісьменьнікаў, якая разам з ім з самага пачатку працавала ў „Маладняку“ і працуе цяпер. Гэта — М. Зарэцкі, А. Александровіч, А. Вольны, А. Дудар ды іншыя. М. Зарэцкі — мастак шырокіх палотнаў. У яго апавяданьнях (вершаў ён ніколі ня пісаў) выступаюць людзі новага часу — энэргічныя, сьмелыя, нязломныя. Такім чынам, спатканьне людзей гэткага характару дае сцэны поўныя патосу і трагізму. Творы М. Зарэцкага, яскравыя і колёрытныя, выпукляюць на паверхню найбольш яскравыя рысы нашай эпохі, такой багатай моцнымі здаровымі натурамі.

Поўнай процілежнасьцю М. Зарэцкаму зьяўляецца творчасьць К. Чорнага, які, галоўным чынам,