Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разы будзённага жыцьця новай Беларусі, ахапляючы самыя рознастайныя зьявы. З формальнага боку творы Цішкі Гартнага цікавыя асабліва накапленьнем провінцыялізмаў у літаратурнай мове. Хаця робіцца гэта не заўсёды сыстэматычна, але вельмі часта нават тыя, што нападалі за гэта на Цішку Гартнага, канчалі тым, што засвойвалі яго словы.

Калі гэтыя тры пісьменьнікі прышлі да рэволюцыі, кожны сваім асобным шляхам, дык пра Міхася Чарота можна сказаць, што ён прышоў з рэволюцыі.

Яго поэма „Босыя на вогнішчы“ — гэта твор удзельніка гэтай рэволюцыі і ўдзельніка радавога. Таму і ўдалося, мабыць, Чароту так тонка ўлавіць рытм і зьмест революцыйных падзей на Беларусі і перадаць іх у „Босых на вогнішчы“.

Чарот адразу знайшоў сваю стыхію і вызначыў сваё месца ў літаратуры.

Мы — дзеці краіны,
Дзе бура бушуе…
Мы на прадвечных руінах
Працы палац пабудуем.
Ня любяць нас — босых,
Хто век быў абуты…

Адзін з сваіх вершаў у „Завірусе“ Чарот заканчвае так: