займаецца падрабязным псыхолёгічным аналізам хваравітых людзей. Тут фігуруюць, галоўным чынам, людзі, адкінутыя эпохаю. Самы характар такой творчасьці вымагае вялікай удумчывасьці і ўменьня разабрацца ў сутнасьці рэчаў. Апошняга часта бракуе ў творах К. Чорнага, што робіць іх няцікавымі для масавага чытача.
А. Александровіч першы ўнёс у беларускую літаратуру мотывы беларускага гарадзкога і местачковага жыцьця. Асабліва цікавымі зьяўляюцца яго апошнія тры кніжкі — „Па беларускім бруку“, „Прозалаць“ і „Ўгрунь“, дзе найбольш выступаюць асноўныя стыхіі творчасьці А. Александровіча. Па напрамку поэзіі блізка да А. Александровіча стаіць і А. Дудар.
Дубоўка і Я. Пушча, рознастайныя па формальнаму характару сваёй творчасьці, значна збліжаюцца ў тых крыніцах, адкуль бяруць яны тон і напрамак сваіх твораў. Гэта пераважна дробна-ўласьніцкія групаваньні гораду і вёскі, інэртныя і косныя па сваёй сутнасьці, рэволюцыйныя на словах і маючыя вялікі нахіл да псыхолёгізму і індывідуалізму. У гэтым напрамку і Дубоўка і, асабліва, Пушча вельмі блізка падыходзяць да К. Чорнага.
∗
∗ ∗ |
Заканчваючы свой агляд асноўных момантаў у жыцьці беларускай літаратуры за апошнія 10 га-