Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спосабу свайго напісаньня і па распрацоўцы тэмы, Колас выступае сапраўды, як нацыянальны беларускі поэта і як поэта нацыянальнай думкі.

Ня лішне зьвярнуць увагу і на прозу Я. Коласа. Тут першае месца займае яшчэ ненадрукаваная цалкам аповесьць „У палескай глушы“, у якой Я. Колас малюе жыцьцё вясковай інтэлігенцыі і сувязь яе з народнымі масамі — жыцьцё такое знаёмае самому Я. Коласу. Яго апавяданьні, выдадзеныя ў некалькіх зборніках, цікавы, паміж іншым, тым, што адбіваюць ідэёвы шлях поэты за ўсё дзесяцёхгодзьдзе. „Першыя крокі“, „У ціхай вадзе“, „Казкі жыцьця“, „На рубяжы“ і „На прасторах жыцьця“ — гэта хронолёгічны парадак выхаду зборнікаў і адначасна вехі ідзёвае падорожы поэты ад нашаніўскага народніцтва да акопаў Кастрычніка.

Калі Купала і Колас прышлі ў пасьлякастрычнікавую літаратуру з пэўным багажом і павінны былі яшчэ праходзіць доўгі і складаны шлях да сваіх сучасных позыцый, дык Цішка Гартны, і ў нашаніўскую пару стаяўшы асабняком, адразу ўспрыняў і Кастрычнік і зьяўляецца першавесьнікам новых ідэй у беларускай літаратуры. Яго зборнікі — „Песьні працы і змаганьня“, „Урачыстасьць“ — найяскравей паказваюць яго ідэёвы шлях. Роман „Сокі Цаліны“ паказвае нам у гістарычным разрэзе групаваньне сіл да рэволюцыі, яго апавяданьні „Трэскі на хвалях“ і „Прысады“ даюць аб-