Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так заканчвае Купала адзін з сваіх найважнейшых вершаў апошняга часу.

Другі народны поэта Якуб Колас у свой час таксама быў атакаваны Дубоўкам, ад якога атрымаў годнасьць „поэты, протэндуючага на нейкае нязвычайнае значэньне, напісаўшага тысячы радкоў з прымітыўнымі дзеяслоўнымі рыфмамі“. Рэспубліка працы ўшанавала Я. Коласа іначай, надаўшы яму годнасьць народнага поэты. Я. Колас першы ў беларускай літаратуры перайшоў да шырокіх палотнаў. Яго творы „Новая Зямля“, „Сымон Музыка“ — гэта яскравае ўвасабленьне галоўнейшых псыхолёгічных адзнак беларускага селяніна. Некаторы налёт містычнасьці ў другой поэме не перашкаджае нам бачыць матэрыяльную істоту псыхолёгічных процэсаў, што становяць адну з адзнакаў нацыянальнасьці. Поэмы Я. Коласа даюць малюнак беларускай нацыі так, як вызначае гэты тэрмін Сталін:

„Нацыя — гэта гістарычна-складзеная, сталая супольнасьць мовы, тэрыторыі, экономічнага жыцьця, псыхічнага складу, які выяўляецца ў супольнасьці культуры“.

Самыя рознастайныя соцыяльныя і псыхолёгічныя катэгорыі знайшлі афарбоўку ў поэмах Я. Коласа. Асабліва яскрава абмалёўваецца жыцьцё безьзямельнага сялянства — гэтай стыхіі Якуба Коласа і наймацнейшай групы беларускага народу. У гэтых поэмах, якія зьяўляюцца клясычнымі па