Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/254

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня кожны і прачытае!..

Мы ня будзем спыняцца на корэктурных і opфографічных памылках, іх ня пералічыш. Не пералічыш таксама і слоў, якія не маюць нічога супольнага з жывою беларускаю моваю і зьяўляюцца продуктам канцэлярска-бюрократычнага падыходу да справы і нізкай пісьменнасьці супрацоўнікаў. Сюды трэба аднесьці і нясталасьць у тэрмінолёгію: напрыклад, у адней і тэй-жа заметцы ўжываецца і „заём" і „заём" і „пазыка", у другой заметцы „скаціна" і „жывёла"; „общество" перакладаецца „грамадзянства". Нельга пералічыць і неуласьцівыя беларускай мове звароты.

Адводзіць газэта месца і літаратурнай творчасьці. Што гэта за творчасьць, можна ўявіць сабе з невялічкай заметкі "Ў літаратурным кошыку". Аўтар заметкі піша:

„За апошнія месяцы атрымана 225 вершаў і 16 апавяданьняў... Увесь гэты матэрыял важыць каля 5 фунтаў".

Трэба думаць, што ў гэтыя 5 фунтаў не залічаны тыя вершы, якія ў гэтым-жа нумары надрукованы, бо наўрад ці можна іх лічыць па якасьці лепшымі за тыя, што засталіся ў кошыку. Вось прыклад:

Краіна, родная краіна!
Краіна дзікіх траў і хмызьняка,
Над табою плакала асіна
І цяпер усё плача асака...