Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/255

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скрозь балота, дзебры і курганы,
Гушчары, над возерам лаза
І няраз на гэтыя паляны
Пралілася горкая сьляза...

Гэта цэлы верш, рэшта—такія самыя, убогія па форме і па зьместу лірычныя рыфмаваныя непаразуменьні. Апавяданьне, зьмешчанае ў нумары, нічым ня лепш за вершы.

Нельга спасылацца на корэктурныя памылкі—у нас заўсёды корэктар прымае на сваю галаву няпісьменнасьць супрацоўнікаў. Супрацоўнік сялянскай газэты, выходзячай на беларускай мове, павенен ведаць і ўжываць жывую беларускую мову, а не абмяжоўвацца пераніцоўваньнем канцэлярскіх зваротаў. Часта даводзіцца чуць скаргі на беларускую літаратуру—цяжка зразумець і г. д. У гэтым вінна не беларуская мова, у гэтым вінны тыя, хто сьвядома ці несьвядома яе калечыць і замяняе яе нейкім дзікім жаргонам. Нам трэба асабліва завастрыць увагу на пытаньнях удасканаленьня, ачышчэньня і ажыўленьня мовы, якая ў нашых абставінах зьяўляецца першарадным фактарам у справе культурнай рэволюцыі. Час ужо гнаць з нашага лексыкону ўсякія "небадраны" "зямляздрыгі" ды ўсю іх радню. Культура дзелавой мовы, культура мовы газэтнай—гэта, побач з культурай мовы мастацкай літаратуры, адно з важнейшых заданьняў сёнешняга дня.