Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/253

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ілтаральнымі перакладамі расійскіх сказаў. Лень было падумаць ды перакласьці расійскі сказ жывым беларускім сказам, які быў-бы зразумелым матэрыял, як для селяніна! Такі адказьнейшы перадавы артыкул у ленінскім нумары, — і той не абыходзіцца бяз дзікіх ляпсусаў.

«Ня было дня... калі-б яна ня ісходзіла з заветаў"...
Так як усе гэтыя посьпехі вельмі вялікі...
Перабудаваць дробныя гаспадаркі ў буйныя каляктыў"...

Адгэтуль ня так далёка ужо і да сур'ёзных ляпсусаў. Супрацоўнікі, перакладаючы расійскія сказы і лëзунгі на малавядомую ім беларускую мову, падаюць ім некалькі інакшы сэнс.

Шэраг асоб, якія далучаюцца к выключным на 15 зьезьдзе УсеКП...

Скарачэньні часоў ваеннага комунізму, гэта невычарпаная крыніца для многіх гумарыстаў нашага часу знаходзіць сябе ўжытак і часам даволі орыгінальны. Лень супрацоўніку правесьці лішні раз пяром, і зьяўляюцца гэткія дыяменты мовы:

Вэтурач
Дзяржгандбел
Каўэскадрон
Культпраца
Працкаляктыў
Насьценкор
і г. д.