Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/252

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рых праўшчыкаў і корэктароў газэты "Ч. П." У тым-жа нумары зьмешчаны фэльетон "Наладая № 52907", дзе нейкі В. Золкі робіць дарэмныя патугі выціснуць з сябе хоць кроплю гумару; гэты В. Золкі для большага, мабыць, гумару слова "багаж" замяняе словам «цяжар", а фэльетон заканчвае так: Ці штурхаў там чорт на см. Гарочычы якогась агэнта, мы ня ведаем, а пры мое ён быў «на вяселі ня сумляваемся"[1]. „Не сумляваемся" і мы, што аўтар мае вельмі малы,цяжар", асабліва ў галіне некаторых граматычных правілаў, дый наогул беларускай мовы. Наогул, мова "Ч. П." не пакідае жадаць нічога лепшага!

«Я губіўся ў загадах,адказ-жа зусім просты...
„Портрэты і плякаты некаторыя абарваны, а астатнія маюць сумны выгляд...
«52 пні будоўчага лесу.
"Неабходнасьць самай шырокай, самай няўстанай[2].
"Таковы тыя заветы, выпаўняя якія, можна знайці сапраўдныя соцыялістычныя шляхі к абнаўлёнай вёсцы.
«Чэрчыль вытварае агляд танкаў".

Супрацоўнікі „Ч. П. " столькі навытваралі шэдэўраў сваёй няпісьменнасьці ды нячуласьці, што няма магчымасьці пералічыць іх. Хаця-б і ў прыведзеных прыкладах апошнія тры зьяўляюцца

  1. Орфографія ўсюды па "Ч. П."
  2. Як на вёсцы кажуць: "каб ты ня ўстаў". Т. Г.