Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/251

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта штотыднёвая газэта ўжо ў загалоўку сваім піша так:

Падпісная плата каштуе...

Ці думае рэдакцыя, што азначае гэткі сказ? На наш погляд, ён азначае няпісьменнасьць яе і няуменьне пісаць і будаваць сказы пабеларуску.

У № 1 „Ч. П." у заметцы , пашыраем падпіску на "Чырвонае Палесьсе" чытаем:

"З селькораў адгукнуліся Каратынскі, які сабраў 25 падпішчыкаў, Гарбацэвіч — 13 падпішчыкаў, Белы — 9, Лапета — 7. Усе апошнія селькоры. Падпісную кампанію абмінулі, ня гледзячы, што былі разасланы падпісныя лісты".

Аднясём кропку пасьля слова "селькоры" на кошт корэктуры, бо іначай будзе зусім бязглузьдзіца, селянін толькі дагадаецца, пра што тут гаворыцца, бо ўсякія корэктурныя і друкарскія магчымасьці яму невядомы. Але сэнс усяго сказу, дзякуючы няправільна ўжытаму слову "апошнія", зводзіцца да таго, што пералічаныя селькоры хоць і сабралі падпіску, але падпісную кампанію правалілі, "ня гледзячы, што былі разасланы лісты".

У далейшых нумарох „Ч. П." заводзіць аддзел з даволі крымінальнаю назваю — "цэпам па галаве", якім б'е ўсякіх злачынцаў, да якіх яшчэ суд не дабраўся. Дык вось у гэтым аддзеле варта было-б адвесьці ганаровае месца для некато-