Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/247

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэты старац з сіваю бародою — толькі разнавіднасьць папоўскай пароды, якую мы звыклі бачыць ня толькі на экране, але і ў жыцьці ў самых комічных ролях. Калі рабін праклінае дачку, што паламала межы нацыянальнай і рэлігійнай абмежаванасьці, калі высока ўздымаецца яго праклінаючая рука і выпростваецца старэчы стан, калі ўся яго фігура прадстаўляе сабою уяўленьне нейкага высокага і моцнага прынцыпу — што супольнага мае гэты рабін хоць-бы з тым, якога мы спатыкаем у беларускіх народных казках, у паасобных літаратурных творах савецкай формацыі. Гэта фанатык, але фанатык не бязглузды, ня толькі начытаны на Торы ды Талмудзе. Рабін у "Его превосходительстве" прадстаўляе сабою хоць і ня значны, але яскравы адбітак яўрэйскага клерыкальнага нацыяналізму ў... савецкім фільму.

Мы вядзём вялікую барацьбу з вялікадзяржаўнымі настроямі старых расійскіх чыноўнікаў, мы змагаемся з перажыткамі беларускага шовінізму сярод паасобных груп інтэлігенцыі. У гэтым мы маем значныя посьпехі, хоць многія яшчэ дазваляюць сабе думаць, што "царь-колокол" ці "царь-пушка" могуць мець дачыненьне да пролетарскай культуры, многія яшчэ думаюць, што выкапаны з архіву беларускі тэрмін больш каштоўны, чымся запазычаны з іншай мовы, — усё гэта, яшчэ ёсьць і навакол гэтага ламаюцца дзіды. А ў гэты час пад шумок на савецкі экран сьледам за праявамі яў-