Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грузіі, Азербайджану, Украіны. Там гэта умеюць рабіць.

Перш, чымся рабіць тыя ці іншыя вывады, мы мусім яшчэ спыніцца на формальным баку фільму. Мантаж здавальняючы, нас дзівіць толькі адно — навошта трэба было псаваць канец фільму традыцыйным "морам галоў" і адпаведным лëзунгам. Перадапошні момант у фільму (завея) — самы прыгожы малюнак у ім: у гледача заставалася-б пэўнае закончанае ўражаньне, эмоцыянальныя процэсы, абуджаныя фільмам, незаставаліся-б "халастым стрэлам".

А пры сучасным аформленьні глядач, зачараваны прыгожым перадапошнім малюнкам, абліваецца ледзяным холадам штампаванай сцэны і лёзунгу, які паўтараецца ў кожнай рэзолюцыі на савецкай зямлі. Некаторая цьмянасьць фільму залежыць, бязумоўна, ад якасьці ўстаноўкі, але сцэна выстралу у фон-Валя пададзена занадта цьмяна, вышла славутае:

Бой в Крыму,
все в дыму —
ничего не видно...

Але ў процілегласьць гэтаму занадта яскраваю фігураю зьяўляецца рабін, пра якога мы ўжо вышэй успаміналі. Калі гэты сымпатычны з барадою патрыарха-старац лае яўрэйскіх багацеяў, калі ён ласкава паглядае на сваю прыёмную дачку, калі ён ідзе да губарнатара — хто можа сказаць, што