Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/248

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэйскай нацыянальнай абмежаванасьці высувае свой твар сінагога. Каго хацела пацешыць гэтым Белдзяржкіно, на каго разьлічыла яно свой фільм? На беларускага, на яўрэйскага рабочага? Дык яўрэйскі-ж рабочы даўно ўжо раскусіў і сваіх буржуяў і сваю сінагогу і ня мае з імі нічога супольнага, як і беларускі рабочы з царквой. Навошта яму тыя здымкі сінагогі, якія некалькі разоў паўтараюцца ў фільму?

Мы лічым, што "Его превосходительство" вымагае яшчэ грунтоўнейшай перапрацоўкі, у часе якой адтуль трэба выкінуць усё лішняе, усё тое, што зьмяншае агульную каштоўнасьць фільму. Трэба прыслухацца, што гавораць рабочыя пра фільм, Ды не чакаць, пакуль яны самі прыдуць і скажуць, а пайсьці на прадпрыемства ды запытацца, організаваць дыспут. Ленін калісьці казаў, што з усіх мастацтваў для нас цяпер самае патрэбнае — гэта кіно. Кіно — самае даступнае мастацтва, а таму ў ім трэба асабліва старанна перапрацоўваць матэрыял і яшчэ больш старанна выкідаць усякія шкодныя моманты.

Белдзяржкіно — організацыя яшчэ маладая, таму і ня дзіва, што яна ня здолела перамагчы пабочных уплываў і наогул нарабіла шмат памылак. Трэба болей прыцягнуць увагу нашай грамадзкасьці да пытаньняў кіно наогул і беларускага кіно у прыватнасьці, — тады, лягчэй будзе выкрыць: паправіць дапушчаныя дагэтуль памылкі.