Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пярэйдзем да высьвятленьня клясавых адносін у фільму. Яўрэйская буржуазія ў фільму, прадстаўленая некалькімі фігурамі, займае вельмі орыгінальнае з нашага пункту погляду становішча... прамежнай групы паміж яўрэйскімі рабочымі і царскаю адміністрацыяй. Фабрыкант Шпіс эксплёатуе рабочых, але дэлегацыя яўрэйскіх буржуа просіць фон-Валя "высеч"[1] зачыншчыкаў толькі дзеля таго, каб унікнуць пагрому. Гэта палажэньне выразна ілюстравана ў фільму. Там так і выходзіць, што каб не пагроза пагрому, дык яўрэйскія фабрыканты не хадзілі-б да губарнатара, не прасілі-б "высеч" — усё было-б скончана сямейным парадкам. А рабінава візытацыя да губарнатара, пра якую мы ўспаміналі вышэй?

Нарэшце яшчэ варта зьвярнуць увагу на тое, як трактуецца ў фільму царская адміністрацыя. Ніводнае рыскі, якая паказала-б яе клясавую сутнасьць, яе твар ваяўнічага органу фэўдальна-буржуазных формацый, з якімі столькі часу змагаліся лепшыя сілы Расіі, Украіны, Беларусі... Ніводнае рыскі, якая-б дала зразумець, што ўрэшце інтарэсы буржуазіі яўрэйскай ці расійскай — гэта інтарэсы дзьвюх фракцый сусьветнага капіталу!.. Гэта сымптоматычна, таварышы з Белдзяржкіно! Варта было-б навучыцца аформляць падобныя моманты ў такіх нацыянальных організацый, як Дзяржкіно

  1. Трымаюся правапісу надпісаў на экране. Т. Г.