Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/244

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віваўся рабочы рух на Беларусі ў тыя часы і ў якіх умовах. Перш усяго тады якраз пачалі далучацца да рабочага руху рабочыя беларусы, якія былі дагэтуль менш актыўнымі, чымся яўрэйскія, даволі моцна зорганізаваныя „Бундам". Але у фільму „Его превосходительство" рабочыя Беларусі ня ўдзельнічаюць у барацьбе супроць самаладзтва. Чаму? Ці таму, што ім, можа, лепей жылося і ня было сэнсу змагацца за лепшае жыцьцё? У кожным выпадку толькі Белдзяржкіно магло-б адказаць, чаму беларусы рабочыя і аднэю нагою не папалі ў поле яго кіно-апаратаў. Тое, што ў фільму ёсьць адзінкавыя фігуры рэволюцыянэраў у студэнцкіх тужурках, ды з бародкамі а-ля „народаволец" — гэта не мяняе становішча: у разьвіцьці дзеі фільму „Его превосходительство" змазана рэволюцыйная роля беларускага пролетарыяту, змазана гэтым самым пролетарская солідарнасьць нацыянальнасьцяй Беларусі. А ці бачым мы ў фільму працу і быт яўрэйскага пролетарыяту, тыя ўмовы, якія выклікаюць барацьбу? Два разы зьяўляецца перад гледачом убогая майстэрня Шпіса, ды разы тры кватэра Лекерта, дзе цёпла і заўсёды гатоў абед ня толькі для сябе, але і для гасьцей. Няужо-ж у гэтым і заключаюцца соцыяльныя ўмовы жыцьця пролетарыту, якія штурхалі яго да барацьбы? І савецкі глядач можа перастаць хадзіць у кіно, калі з ім будуць так абыходзіцца.