Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/243

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

забойства Фон-Валя. Фігура аформлена жыва дзякуючы таму, што пры аформленьні яе была адкінута тэндэнцыя рабіць стопроцантнага героя. Гірш па стара-яўрэйскай традыцыі сядзіць і абедае ў шапцы; жонка з ім трымаецца, як з неадменным сваім гаспадаром — ён нават ня спыняецца перад тым, каб як належыць штурхануць жонку. Але да існуючага ладу адносіцца варожа, востра глядзіць у вочы ідэолёгу яўрэйскай буржуазіі — рабіну, гнеўна протестуе супроць эксплёатацыі рабочых.

ІІІ. Рабін.

Самы жывы чалавек у фільму. Ідэолёг яўрэйскай буржуазіі, яе фактычны слуга, ён на гэту буржуазію пакрыківае. Ён праклінае адступнікаў рэволюцыянэраў і паддаецца просьбам беднаты — ідзе да фон-Валя прасіць міласьці для арыштаваных. Адным словам, рысы духоўніка, як паслугача буржуазнай грамады ў фігуры рабіна змазаны па незразумелых для нас меркаваньнях. Зусім інакшымі мы малюем у нашых літаратурных творах прадстаўнікоў іншых культаў; а сутнасьць-жа аднольковая, і ў нас няма ніякай падставы выдзяляць рабіна з агульнай галярэі насіцеляў буржуазнай моралі, да якой-бы нацыі буржуазія ні належала.

Ня спыняючыся на іншых фігурах фільму, мы пярэйдзем да разгляду бытавых абставін, у якіх разьвіваецца дзея. Мы ведаем з гісторыі, як разь-