Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/242

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дительство"; гэту карціну мы і спрабуем аналізаваць.

Сюжет фільму „Его провосходительство" — барацьба яўрэйскіх рабочых з царскім самаўладзтвам у „губернском городе Западного края"[1] і забойства шаўцом Гіршам Лекертам губарнатара фон-Валя. Галоўныя дзейныя асобы па дыспозыцыі Гірш Лекерт і фон-Валь. Другарадныя — рабін, яго дачка Марыан, фабрыкант Шпіс. Нарэшце — Рывэлэ, рабочыя шаўцы, рэволюцыянеры. Узаемаадносіны іх паміж сабою наступныя.

1. Фон-Валь.

Прадстаўнік царскага ўраду і абаронца яго ўстояў. Згодна фільму, дзейнасьць яго заключаецца ў тым, што ён сядзіць у цырку, выклікае яўрэйскіх буржуа, намякае ім на магчымасьць пагрому, прысутнічае пры экзэкуцыі і... усё. Па сутнасьці ў фільму яго адміністрацыйная дзейнасьць засталася ў старане і ўся яго фігура займае вельмі малое месца ў фільму.

ІІ. Гірш Лекерт.

Рабочы шавец. Сябра рэволюцыйнае організацыі. Выдзяляецца у фільму ў наступных мясцох: спрэчка з фабрыкантам Шпісам, нарада парткому, дзе Гірш выносіць пропозыцыю забіць фон-Валя,

  1. У косках словы з кіно-програмы. На наш погляд для Белдзяржкіно не абавязкова ў сваіх выданьнях прытрымлівацца царскіх адміністрацыйных тэрмінаў. Т. Г.