НА БЕЛАРУСКІМ ЭКРАНЕ
Пытаньне кінобудаўніцтва ў апошні час робіцца ўсё больш ды больш актуальным. Нядаўна праведзеная ўсесаюзная партнарада па пытаньнях кіно асабліва падкрэсьліла тое вялікае значэньне, якое мае для нас кіно. А ў нас на Беларусі пытаньні кіно набываюць асаблівую вострасьць, бо у процэсе разьвіцьця маладой культуры кожная яе галіна выклікае асаблівую ўвагу, асабліва востра скрыжоўвае вакол сябе погляды грамадзкасьці. У кожным выпадку расійская грамадзкасьць не аддавала столькі ўвагі пытаньням кіно, колькі грамадзкасьць беларуская; тыя тры-чатыры фільмы, якія выпушчаны Белдзяржкіно, яшчэ задоўга да іх выхаду ў сьвет жвава абгаварваліся і ў друку і на дыспутах. Праўда, першы „нацыянальны“ фільм Белдзяржкіно „Проститутка“ карыстаўся посьпехам у кожным выпадку ніжэй чым сярэднім. Але пасьля гэтага мы бачым ужо буйныя мастацкія фільмы — „Лясная быль“, „Его превосходительство“ і „Кастусь Каліноўскі“. Найбольш сьвежаю ў памяці гледача зьяўляецца карціна „Его превосхо-