Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ня спыніць сваю рэгістратарскую кар'еру. Непачаты кут у нас яшчэ гэтых "тутэйшых". Калі гэткаму ў чым-небудзь не пашанцуе, дык ён ня грэбуе ніякімі спосабамі, каб вылезьці сухім з вады.

Гэткі тып паміж справамі раскажа жонцы гадзенькі анекдот пра комуністых, а дзе трэба - казырне сваімі рэволюцыйнымі заслугамі: „адна знаёмая маёй цёткі ведала студэнта, што працаваў у 1906 годзе ў адным падпольным гуртку"... Адным словам, гэта чалавек, якіх многа, пра якіх пісаў нямецкі поэта:

...Sіe tranken heіmlіch Weіn,
Und predіgten offentlіch Wasser.

Янка Купала ў непаўтарымай фігуры свайго Мікіты Зноска паказаў зборны тып „тутэйшых". Таму часамі і здаецца гэты Зносак ня зусім жывым чалавекам, што ў ім заключаецца шмат людзей. Але тое, што Купала браў ад розных асоб гэтага тыпу, у вобразе Зноска зьлілося ў адзіную суцэльную гармонію, у колектыўны портрэт беларускіх „тутэйшых" у найбольш цяжкую для іх пару-1918-20 гады. Але "тутэйшыя" - жывучы народ. Усё перажылі, усё перанесьлі і цяпер час-адчасу высоўваюць на сьвет свой агідны твар. У расійскім друку шмат пісалі пра барацьбу з мяшчанствам у літаратуры і ў жыцьці і Бухарын, і Луначарскі, і многія другія. У нас гэта пытаньне яшчэ ня ставілася, і ўжо цяпер "тутэйшыя" на-