Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

абароны прымушае яго прыстасоўвацца да новых умоў. Прыстасаваньне гэта спэцыфічнае: зводзіцца не да ўсваеньня сутнасьці новага парадку, а да набыцьця нейкіх надворных форм; так у нашы дні некалькі няпрызнаных поэтаў пачалі разьбіваць радкі сваіх вершаў на некалькі кавалкаў і лічаць, што гэтым самым яны робяцца футурыстамі - Маякоўскі, бачыце, таксама разьбівае радкі... Мікіта Зносак перад прыходам палякаў вывучае польскую мову, перад прыходам бальшавікоў пачынае вучыцца аратарскаму мастацтву. На ўсякі выпадак ён „знаёміцца“ і з беларускаю літаратураю. Ён ведае:

Беларусь, мая старонка,
Куток цемнаты.
Жыве Шыла, Грыб, Мамонька,
Будзеш жыць і ты...

Колькі ў нас цяпер яшчэ водзіцца гэткіх-жа Зноскаў, гэтак званых крытыкаў, якія мала знаёмы з беларускай літаратурай, але „крытыкуючы" бяруць сваімі здольнасьцямі дагадзіць кожнаму, хто сустрэнецца на дарозе, -

"швейцару, дворнику для избежанья зла,
собачке дворника, чтоб ласкова была".

А ці мала ёсьць у нас і цяпер людзей, якія ўчора яшчэ выгіналіся перад кожным сустрэчным, якія былі "верноподданными" да 1917 году, шчырымі палякамі ў 1919-20 годзе, а цяпер зрабіліся "марксыстымі" і самымі энэргічнымі "барацьбітамі" за беларускую культуру,-усё гэта дзеля таго, каб