Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паўзьлі на найменш абаронены ў нас вучастак-у літаратуру. Ужо сягоньня на старонках беларускіх часопісяй і газэт замільгалі экстэтычныя сьлюнявенькія вершыкі.

А гэта сур'ёзная пагроза для нашай літаратуры. Трэба нашым літаратурным крытыкам напружыць усе сілы, каб паставіць "тутэйшых" на ўласьцівае ім месца і ня даць ім запанаваць у беларускай маладой літаратуры. На апошнім зьезьдзе КПБ т. Кнорын падкрэсьліў, што толькі тады крытыкі з марксыцкім ухілам могуць лічыцца сапраўднымі марксыцкімі крытыкамі, калі яны перамогуць сваіх літаратурных праціўнікаў. На беларускую літаратуру, на беларускае мастацтва вядуць наступ „тутэйшыя" - мяшчанства. Вось сапраўдная магчымасьць выявіцца сур'ёзнай крытыцы, такой неабходнай для падрастаючай беларускай літаратуры.

Сьнежань-1927 г.