Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

даваныя на... іх-жа патрыотызьме палажэньні. Мы ў п'есе Купалы дадатных тыпаў ня знойдзем. Купалавы гэроі гавораць самі за сябе. Вось Наста Пабягунская - тып, які адбівае ня толькі дзяўчат, але і пэўную катэгорыю мужчын. Гэта свайго роду жывая газэта, якая аб усім мае "пэўныя весткі" і разносіць гэтыя "весткі" па горадзе з нязвычайнаю адданасьцю. Гэта яшчэ бляды тып. Больш яскравыя і больш частыя госьці беларускіх літаратурных твораў пра мінуўшчыну - спраўнік, поп, пан, былыя гаспадары Беларусі бяз масак, без адзеньня, непадробленыя. Губэрская дама - новая фігура, але цікавая ў тым сэнсе, што зьяўляецца ў беларускай мастацкай літаратуры першаю ластаўкай, з таго кола, якое яшчэ чакае сваіх бытапісацеляў свайго дасьледчыка, хаця-б на архіўных матэрыялах. Але самым яскравым, самым тыповым і непаўтарымым зьяўляецца Мікіта Зносак, колескі рэгістратар, чыноўнік чатырнаццатае клясы. На жыцьцё ў яго няма свайго погляду; яго думкі ня могуць выйсьці за межы "брахалкі", губарнатарскай канцэлярыі, чыноўніцкіх рэгалій і, наогул, захаваньня свайго няпрыкметнага існаваньня. Кругагляд яго звужаны і ня можа выйсьці за межы яго дробных інтарэсаў. Ён ня можа ўцяміць, чаму гэта людзі імкнуцца зьмяніць існуючы парадак. Да новага ён адносіцца варожа таму, што гэтае новае парушае яго асабовыя інтарэсы, яго ўстаноўлены уклад жыцьця. Тым ня менш-інстынкт сама-