Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/227

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сваіх індывідуальных мэтаў; на гэтым грунце здараліся самыя дзікія гісторыі, як, напрыклад, чубараўшчына і ёй падобныя.

Наша беларускае мяшчанства да гэтага часу знайшло сабе адбітак у п'есе Янкі Купалы "Тутэйшыя". З гэтага пункту погляду мы разгледзелі гэты твор, не ўваходзячы ў поўны яго аналіз. Беларускія гарады, у тым ліку і найбольшы з іx - Менск, прадстаўлялі і прадстаўляюць значную базу для стварэньня мяшчанства. Гэта даволі такія ціхія гарады з ня вельмі разьвітаю індустрыяй, з вялікімі кадрамі дробных гаспадарак, маючы ў сваіх межах і значную колькасьць зямляробаў, яны не маглі ня выхаваць у сваіх зарослых травою вулічках і завулках многіх пакаленьняў консэрватыўных і абмежаваных людзей. Сама гісторыя Беларусі, гісторыя нясупынных войн, выкрышталізоўвала лепшых, дужэйшых людзей і аддавала іх на службу іншым культурам, і нярухомымі заставаліся ў нашых гарадох "тутэйшыя", якія з апаскаю праходзяць міма кожнай жыцьцёвай зьявы. Вось гэтых "тутэйшых" і выцягнуў з іх зялёных завулкаў Янка Купала. Композыцыя п'есы - гэта композыцыя характарная для многіх вершаваных твораў Янкі Купалы; розьніца толькі тая, што тут ідэі выліваюцца ў форму жывых людзей. У п'есе зьяўляецца ў рэальных вобразах барацьба польскай і расійскай навукі за Беларусь, бясьсільныя патугі расійскіх і польскіх патрыотаў давесьці свае пабу-