Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/226

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

„Што-ж такое для нас культурнае мяшчанства? Гэта духоўная ўласьцівасьць усяе і ўсякае буржуазіі на ўсе яе эпохі, а таксама ўласьцівасьць тых груп, якія знаходзяцца пад яе ўплывам,-мала таго-гэта духоўная ўласьцівасьць усіх клясаў і груп, псыхіка якіх вызначаецца прыватнаю ўласнасьцю, як базісам іх культуры".

3 гэтага вызначэньня мы можам уявіць сабе падставу мяшчанства, яго соцыолёгічны базіс. З другога боку, рэальнае жыцьцë дае нам грубейшыя адзнакі мяшчанства-яго нярухомасьць, консэрватыўнасьць (бытавая і псыхолёгічная): адсюль захапленьне мяшчанства ідэаламі даўно мінуўшых дзён (напрыклад, мастацкія густы мяшчанства ілюструюцца так званымі романсамі-мастацкім жанрам 40-60 г. г. мінулага стагодзьдзя). Усё новае мяшчанствам успрыймаецца туга, разглядаецца яно, як чужое і варожае. Адным словам, увесь псыхічны твар гэтай групы зводзіцца да абмежаванасьці і адмежаванасьці. Той самы Луначарскі піша: "Адмежаванае поле, плот-гэта сымболі прыватнай уласнасьці індывідуалізму ў сэнсе стварэньня сваёй адмежаванасьці ад іншых, ад грамады". Зусім зразумела, што мяшчанства, як псыхолёгічная катэгорыя, можа вельмі лёгка адрывацца ад сваёй экономічнай базы і абсталёўвацца на зусім нечаканых позыцыях. Так, ідэя А. М. Калантай аб "Крылатым Эросе" многімі людзьмі, далёка нібыта не мяшчанамі, прыстасоўвалася да