Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рабель, і жупелам для другіх, якія самі, не разумеючы яго сутнасьці, стараюцца напужаць сваіх супраціўнікаў у тэй ці іншай спрэчцы. Дзьве асноўныя катэгорыі мяшчанства-мяшчанства, як фактар соцыяльны, і мяшчанства псыхолëгічнае, - яны ў жыцьці бадай што не супадаюць; не заўсёды першае абгрунтоўвае другое і другое паказвае прысутнасьць першага. У нашым артыкуле нас, бязумоўна, болей цікавіць другая катэгорыя, як маючая значна большае дачыненьне да пытаньняў літаратурнага мастацтва, чымся першая.

Што-ж такое мяшчанства? Найбольш устаноўлены погляд зьвязвае звычайна гэта разуменьне з вобразам нізенькай ціхай хаткі, дзе можна "кашу на падлогу класьці", дзе ўсё прыбраньне вызначаецца абсолютнаю стопрацэнтнаю бязгустоўнасьцю, дзе адсутнічае ўсякае пачуцьцё стылю і дзе на сьценцы зусім спакойна могуць ужыцца портрэт Сталіна побач з выразаным з "Нівы" портрэтам якого-небудзь Мікалая Мікалаевіча. Увязваюць гэта разуменьне яшчэ і з настойным імкненьнем да найбольш вытрыманай, з надворнага боку сімэтрыі; нарэшце, кажуць, што ўсякая абмежаванасьць ёсьць мяшчанства. Усіх вызначэньняў нельга пералічыць, але, на наш погляд, найбольш справядлівым зьяўляецца апошняе з прыведзеных намі.

А. В. Луначарскі ў сваім артыкуле "Разновидности мещанства"[1] піша так:

  1. А. В. Луначарский. "Мещанство и индивидуализм".