Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/224

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
ТУТЭЙШЫЯ"

...Sіe tranken heіmlіch Weіn
Und predіgten offentlіch Wasser...H. HEІNE[1]

3 таго самага часу, як пачалі ўсё болей і болей ускладняцца формы чалавечых узаемаадносін, з таго самага часу, як вынікла колізія паміж паасобнымі групамі людзкой грамады,-пачала формавацца і ўзрастаць вельмі характарная, хоць і ў значнай меры дыфэрэнтаваная, група людзей; прынцыпы гэтай групы выявіліся ў прыказцы-"мая хата з краю"; назву гэтай групы ў нашы дні сталі, як нейкі ганебны ярлык, прышчэпліваць да самых рознастайных людзей, і ўсе гэтыя людзі аднолькава выказваюць сваю крыўду на гэту назву. Мы маем на ўвазе мяшчанства-тую катэгорыю соцыяльнага і псыхолёгічнага парадку, якая ў нашы дні робіцца небясьпечным месцам для адных, рыфам, на якім яны баяцца патапіць свой ортодоксальны ка-

  1. Употайку пілі яны віно,
    На людзях вадой частавалі.
    Г. ГЭЙНЭ.