Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/221

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ка, шпаркімі крокамі ідзе да заняпаду. Яшчэ горш ён робіць тым, што на кожную крытыку яго творчасьці глядзіць, як на асабістую абразу, аб чым сьведчыць ліст Бядулі ў „Зьвязьдзе“ адносна рэцэнзіі Ул. Ж. на зборнік поэм Бядулі. Тымчасам об‘ектыўна горшую ролю для Бядулі адыгрываюць тыя падхалімы, якія закатваюць вочы перад ім і кожную яго недарэчнасьць гатовы назваць цудоўным пэрлам мастацтва. Бядулі больш усяго трэба сьцерагчыся такіх прыяцеляў, як Ул. Жылка, які пасьпяшаўся паведаміць грамадзтва, што гэта ня ён пісаў пра бядулевы поэмы; трэба зазначыць, што наўрад ці хто лічыў яго здольным напісаць гэткі артыкул. Ня трэба баяцца крытыкі, якая выкрывае недахваты. Найгоршы вораг пісьменьніка — гэта той, хто закрывае вочы на хібы і піша пахвальныя оды яго творам. Можна думаць, што гэткія пахвальныя рэцэнзіі ў значнай меры і вінны ў некаторым (будзем спадзявацца часовым) заняпадзе З. Бядулі.

Пра узвышаўскую моладзь рана яшчэ гаварыць. Усе яны пакуль што яшчэ зусім мала сформаваліся, як пісьменьнікі, і могуць яшчэ паддавацца самым рознастайным уплывам. Ці пойдуць яны ў далейшым шляхам сваіх правадыроў, ці можа зразумеюць памылковасьць свайго сучаснага шляху — пакажа будучыня. А пакуль што вельмі цяжка даць ацэнку іх літаратурнага шляху з тэй прычыны, што гэтага шляху яшчэ ня было.