Што тычыцца агульнага шляху „Узвышша“ за час яго існаваньня, дык ён для нас ясны і быў прадугледжаны ў цэлым шэрагу артыкулаў, выступленьняў і г. д. зараз-жа пасьля апублікаваньня організацыйнай пляцформы згуртаваньня. Паступовы адыход „Узвышша“ ад „Маладняка“, ад усіх беларускіх газэт і часопісяй, разрыў усялякіх сувязяй з грамадзкім жыцьцём і самою грамадзкасьцю — усё гэта праходзіла на іншых вачох і цалкам спраўдзіла тыя пэрспэктывы, якія былі вызначаны „Маладняком“ у сваёй дэклярацыі ў мінулым годзе. „Узвышша“ зрабілася сэктаю, не хавае нават гэтага цяпер, не знайшоўшы нічога лепшага, як у кастрычнікавым нумары сваёй часопісі адвесьці месца для політычнай дэмонстрацыі свайго сябра Язэпа Пушчы. Ня робячы з гэтай дэмонстрацыі ніякіх організацыйных вывадаў у стасунку да Пушчы, не агаварваючы яго выступленьне, згуртаваньне „Узвышша“ гэтым самым падкрэсьлівае сваю солідарнасьць з гэтым песьняром ярэмічаўскага толку і з яго выступленьнем. Гэта і адкрывае нам твар гэтай сэкты, твар, які і да гэтага часу старанна прыкрываўся паказным, бляскам дэклярацыйных выгукаў.
Мы ня зьбіраемся заглядаць у будучыню, але той малюнак ідэолёгічнага і формальнага заняпаду, які прадстаўляе сабою „Узвышша“, пяпер ні да чога добрага давесьці ня можа. Дзе яно, тое ўзвышша беларускай пролетарскай літаратуры,